У «Нашу Ніву» напісаў чытач Алег Ткачоў. На старых могілках вёскі Масілавічы Слонімскага раёна вырубаюць хваіны. Прычым, звяртае ўвагу наш чытач, дрэвы вырубаюцца найлепшыя, якія прастаялі б яшчэ 200 гадоў. Абурае тое, што спілаванае дрэва выцягваюць трактарам праз старыя надмагільныя камяні і выварочваюць іх з зямлі.

Пра тое, што на могiлках знаходзяцца старыя надмагiльныя камянi (частка з iх з выбiтымi выявамi) не могуць не ведаць мясцовыя жыхары i ўлады. Звесткi пра iх знаходзяцца ў шматлiкiх публiкацыях, у музеi Новадзевяткавiцкай СШ, звяртае ўвагу наш чытач. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?