Аляксандр Лукашэнка бачыць падобныя дэталі паміж спробамі разгайдаць унутраную сітуацыю ў Беларусі ў 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і падчас цяперашняй кампаніі. Пра гэта ён заявіў у чацвер пры наведванні 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады. Фрагмент сустрэчы з вайскоўцамі быў паказаны ў праграме «Контуры» ў нядзелю на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«Калі ў кагосьці з вас памяць кароткая, мушу нагадаць: мы гэта праходзілі. Успомніце 2010 год. І тады як раз усё пачыналася для таго, каб нас паставіць на калені, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Увялі санкцыі, нахілялі.

Не атрымліваецца… і тады на чарговых прэзідэнцкіх выбарах вырашылі паставіць на калені, арганізаваць гэтую банду і кінуць на Дом урада».

«Там 400 чалавек агрэсіўных баевікоў, якіх мы ведалі пафамільна. Плюс яшчэ 400, якія маглі там варушыцца. А астатнія — гэта разявакі.

І ў асноўным там былі смаркачы, якіх аддавалі пад распіску маці. Яны прыходзілі і забіралі сваё каштоўнае стварэнне», - нагадаў Аляксандр Лукашэнка пра падзеі дзесяцігадовай даўніны.

Ён звярнуў увагу на той факт, што цяперашняя сітуацыя ў нейкіх дэталях падобная да той. «Гэта сведчыць пра тое, што пакуль гэты варыянт звяржэння існуючага ўрада ці расхіствання абстаноўкі застаецца па-ранейшаму актуальны», - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0