Жанчына пацярпела ў аварыі, якая адбылася днём 19 ліпеня каля 11:00 на скрыжаванні вуліцы Калініна і палявога завулка ў Любані. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Фота МНС

Фота МНС

«Шкода» пасля датычнага сутыкнення з мікрааўтобусам «Форд Транзіт» знесла плот і ўрэзалася ў жылы дом.

Фота МНС

Фота МНС

У выніку ДТЗ 82-гадовая пасажырка легкавушкі была заблакаваная ў салоне. Ратавальнікі пры дапамозе спецінструменту дасталі жанчыну і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелую шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0