Амерыканскі рэпер і муж тэлезоркі Кім Кардаш'ян Канье Уэст, які зарэгістраваўся кандыдатам у прэзідэнты ЗША ў выбарчай камісіі штата Аклахома, правёў сваю першую сустрэчу з публікай, піша rbc.ru

Сустрэча прайшла ў горадзе Норт-Чарльстан (штат Паўднёвая Караліна). Выканаўца быў у бронекамізэльцы з надпісам «Security», а на яго патыліцы была выгаленая лічба 2020. Падчас выступу ён закрануў некалькі розных тэм, у ліку якіх — міжнародны гандаль, ліцэнзійныя правы, а таксама аборты.

Гаворачы пра аборты, Уэст распавёў пра тое, што яго бацька быў супраць яго нараджэння, аднак маці захавала яму жыццё.

«Не было б Канье Уэста, бо мой бацька быў занадта заняты», — сказаў ён. Пасля гэтых слоў музыка расплакаўся.

На думку Уэста, тыя, хто нараджаюць, павінны атрымліваць матэрыяльную падтрымку.

«Кожнай, у каго нараджаецца дзіця, — мільён даляраў. У мяне няма фінансавання для гэтага, але ў мяне ёсць платформа, каб вылучыць ідэю», — сказаў Уэст.

Канье Уэст абвясціў пра намер балатавацца ў прэзідэнты ЗША ў пачатку ліпеня.

Федэральная выбарчая камісія ЗША прыняла да разгляду заяўку Уэста на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад створанай ім партыі the Birthday Party («партыя дня нараджэння» або «вечарына ў гонар дня нараджэння» - англ.).

Дзейны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп ухваліў жаданне музыканта вылучацца ў прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0