Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 20 ліпеня ў свеце зарэгістравана 14 640 360 выпадкаў каранавіруса, памерлі 608 911 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 3 898 550 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 143 289 чалавек, з іх 412 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 099 896 выпадкаў каранавіруса, 716 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 118 107 выпадкаў. Памерлі за ўчора 675 чалавек.

Усяго ў свеце за 19 ліпеня зафіксавалі 220 073 новыя выпадкі каранавіруса, памерлі 4316 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0