У горадзе адбываецца першы агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты, паведамляе «Белсат».

Фота: Вольга Васільева/Belsat.eu

Фота: Вольга Васільева/Belsat.eu

18 ліпеня ў Магілёве ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай ладзіць першы перадвыбарчы пікет у яе падтрымку. Пікет праходзіць у прысутнасці давераных асоб і на адным з двух выдзеленых гарвыканкамам месцаў, што робіць яго цалкам законным. Пікет праходзіць ля Лядовага палаца.

Фота: Вольга Васільева/Belsat.eu

Фота: Вольга Васільева/Belsat.eu

Праз шматлікія заклікі ў сацыяльных сетках падцягнулася багата людзей. За першую гадзіну — некалькі соцень. Людзі прыйшлі, каб выказаць падтрымку штабу Святланы Ціханоўскай і штабам Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі.

Давераныя асобы Ціханоўскай прапанавалі ўсім ахвочым запісацца ў назіральнікі. А таксама прадставілі вольны мікрафон, каб усе маглі выказацца пра набалелае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?