У кітайскім Урумчы — адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна — увялі рэжым ваеннага часу з-за новай успышкі каранавіруса, піша Reuters.

План экстраннага рэагавання запусцілі пасля таго, як 17 ліпеня ў населеным пункце выявілі 16 выпадкаў заражэння. Ва Урумчы часова забаранілі людзям масава збірацца ў адным месцы. Мясцовых жыхароў заклікалі не здзяйсняць неабавязковыя паездкі за межы населенага пункта, а таксама абавязалі браць аналізы ва ўсіх, каму ўсё ж патрабуецца з'ехаць. Адзначаецца, што таксама правядуць бясплатнае тэставанне для ўсяго горада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?