Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былы міністр інфармацыі Лілія Ананіч працягвае асвойваць сацыяльныя сеткі. Чарговы яе допіс, «жаночыя думкі», як піша Ананіч, прысвечаны аб'яднанню штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
«Пакуль у душных штабах асобных кандыдатаў кіпяць жарсці і збіраюцца сілы на дзявочніках, давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі дружна пайшлі да людзей. Ёсць што сказаць!
«Дзявочнікі» — рэч добрая і нават шчырая. Асабліва калі збіраюцца сапраўдныя сяброўкі. У аб'яднанне выпадковых спадарожніц, якія яшчэ і «мараць» пра трыумвірат і прымяраюць на сябе ледзь не німб Ефрасінні Полацкай, верыць нельга.
Ненадзейна. Ды і «самазванствам» папахвае. Ва ўсякім разе, ад большасці беларусаў выступаць — вялікая ганарлівасць!
І яшчэ. Заўсёды лічыла, што галоўная місія жанчыны на зямлі — дарыць жыццё, несці ў свет прыгажосць і гармонію, ствараць. На слова «ствараць» мой асаблівы акцэнт. Ствараць, а не разбураць!» — піша Ананіч.
Чытайце таксама:
«Вераніка Цапкала — вялікае адкрыццё». Але прэс-канферэнцыя трыумвірату пакінула неадказанае пытанне
Прэс-канферэнцыя трыумвірату: асноўныя пункты





