Каманда КВЗ з Мінска «Дзеці Цьюрынга» адмовілася працягваць выступы ў расійскай Вышэйшай лізе 2020 года. Непераадольнай перашкодай для гумарыстаў з БДУ аказалася месца правядзення чвэрцьфіналу — Крым.

Сваю адмову каманда абгрунтавала трыма прычынамі, пра якія расказала ў відэа, выкладзенае «УКантакце». Па-першае, быў названы каранавірус.

Другой прычынай назвалі статус Крыма. Капітан каманды распавёў, што Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту ў пытанні прыналежнасці паўвострава, таму трапіць туды «Дзеці Цьюрынга» могуць толькі праз Украіну. Гэта складана праз каранавірус. Шлях праз Расію беларусы палічылі непрымальным, паколькі члены каманды маюць сваякоў ва Украіне, а заехаць туды пасля КВЗ яны ўжо не змаглі б з-за траплення ў чорны спіс.

Падобнай была і трэцяя прычына — БДУ мае партнёраў сярод навучальных устаноў Украіны, і пасля паездкі ў Крым сувязі маглі б парушыцца, палічылі ў камандзе.

Пры гэтым «Дзеці Цьюрынга» паведамілі, што атрымалі гарантыі вяртання ў Вышэйшую лігу КВЗ у наступным сезоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0