Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава падалі звароты ў АНТ.
Аб'яднаны штаб лічыць, што ў эфіры канала АНТ рэгулярна выходзяць сфабрыкаваныя сюжэты, дзе пра Віктара Бабарыку і тых, хто праходзіць па адной з ім справе, гаворыцца як пра людзей, чыя віна ўжо даказаная ў судзе.
Яны скарысталіся сваім законным правам выказаць нязгоду.
Канал АНТ адрэагаваў на гэта жорсткім прэс-рэлізам:
«Спробу стварыць штучны палітычны ажыятаж вакол АНТ варта расцэньваць як ціск на журналістаў у сувязі з выкананнем імі прафесійных абавязкаў.
Нягледзячы на гэта, звароты, якія паступілі на адрас тэлеканала, будуць разгледжаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Карыстаючыся выпадкам, хочам заклікаць арганізатараў падобных акцый да асабістай адказнасці за распальванне варожасці ў грамадстве і пакалечаныя лёсы маладых людзей.
Упэўненыя, што ўжо праз месяц зямля ачысціцца настолькі, што знікнуць штабы неадбыўшыхся кандыдатаў, але большасць з нас даведаецца пра гэта, толькі калі сумныя паліттэхнолагі пачнуць шукаць новую працу», — гаворыцца ў заяве канала.





