Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок настойвае на тым, каб усе дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй выконваліся, піша БелТА.

«І з нашага боку ёсць спіс, і з расійскага. Каб мы выконвалі гэтыя дамоўленасці. І будаваць мы нашы саюзныя адносіны павінны выключна на раўнапраўнай аснове. Я, як гісторык, добра разумею і вывучаў гэтую тэму вельмі ўважліва. Саюзы, пабудаваныя не на раўнапраўнай аснове, не існуюць доўга», — звярнуў увагу Лукашэнка.

«Ну і часы змяніліся. Сёння ж немагчыма, як у сярэднявеччы, захапіць якую-небудзь краіну і падпарадкаваць на 100-150 гадоў. Сітуацыя іншая. Ды і не трэба. І ў Расіі сваіх зямель хапае, калі казаць пра Расію. Але калі хтосьці думае за межамі нашай краіны з іншага боку такімі рэчамі і паняццямі, я думаю, жыццё яго недаўгавечнае, — адзначыў Лукашэнка. — Мы яшчэ з вамі пагаворым сам-насам, абмяняемся некаторымі думкамі і пытаннямі. Я вам распавяду, што адбываецца ў нас цяпер у гэты электаральны перыяд. Вельмі дзіўныя рэчы адбываюцца. Часам я пачынаю доўга думаць, зыходзячы са свайго вопыту, адкуль гэта бярэцца. А вось, усякае атрымліваецца. Таму я вам потым раскажу пра гэта».

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў добрыя пажаданні і прывітанне Пуціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0