Былая начальніца аддзела дзяржаўнага пратакола прэзідэнта Беларусі Дар'я Шманай цяпер працаўладкавалася ў беларускіх структурах на тэрыторыі Расіі. Дакладнага месца яе працы ў адкрытых крыніцах няма.
Дар'я Шманай на хакеі з Аляксандрам Лукашэнкам
Тым часам, паводле інфармацыі на сайце пасольства Беларусі ў Расіі, Дар'я Шманай стала членам камісіі на ўчастку для галасавання №102 у Маскве.
Агулам у камісіі 16 чалавек, пераважная большасць з іх — работнікі пасольства. Напрыклад, Вадзім Сянюта, як і Уладзімір Сцяпук, — дарадца-пасланнік пасольства, Марыя Арашкевіч — другі сакратар прэс-службы пасольства.
Чытайце таксама. Шманай таксама купіла апартаменты коштам каля $150 тысяч





