Кіркілас і Ландсбергіс. Фота Delfi

Кіркілас і Ландсбергіс. Фота Delfi

Старшыня парламенцкага камітэта па еўрапейскіх справах Гедымінас Кіркілас і лідар апазіцыі кансерватар Габрыэлюс Ландсбергіс [унук старшыні Вярхоўнага савета ў пачатку 1990-х Вітаўтаса Ландсбергіса] прапануюць увесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў уладаў Беларусі з-за рэпрэсій супраць апазіцыі і СМІ, піша Delfi.

Парламентарыі заклікалі ўрад забараніць уезд у Літву адказным за рэпрэсіі асобам.

«Просім ініцыяваць працэдуры, неабходныя для вызначэння асоб, адказных за пераслед беларускай дэмакратычнай апазіцыі, незалежных СМІ і актывістаў грамадзянскай супольнасці і за арганізацыю рэпрэсій супраць іх, а затым унесці іх [адказных асоб] у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літоўскую Рэспубліку», — напісана ў лісце парламентарыяў, якое скіравалі да міністраў замежных спраў і ўнутраных спраў.

Парламентарыі лічаць, што такім крокам «Літва не толькі палітычнымі заявамі, але і канкрэтнымі дзеяннямі магла б прадэманстраваць жыхарам Беларусі і ўсёй міжнароднай супольнасці сваю ясную пазіцыю, што нельга праяўляць талерантнасць да парушэнняў правоў чалавека».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?