Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пагаварыла з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком. 

— Зараз вы чалавек свабодны ў тым сэнсе, што, калі адкрыюцца межы, скончыцца каранавірус, вы можаце ўзяць пашпарт і з томікам Хемінгуэя злятаць на выходныя ў Парыж. Ці не выключаеце вы таго, што зноўку будуць спісы неўязных у ЕС, вы зноўку ў яго патрапіце — і не атрымаецца Парыж?

— Па-першае, у Парыжы я ўжо была. Па-другое, свята, якое заўсёды са мной, яно і так са мной. Для мяне свет — гэта добрая літаратура, гэта свет, у якім я часцей за ўсё жыву, не лічачы нейкіх працоўных момантаў. 

Я заўсёды кажу, што галоўнае — свабода духу, а не свабода перасоўвання ці чагосьці іншага.

Што тычыцца паездак, пасля смерці сына я не езджу нікуды, дзе не размаўляюць па-руску, не лічачы працоўных замежных камандзіровак. Таму мяне гэта абсалютна не трывожыць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0