Фота Дар'і Буракінай
Кіраўнік ЦВК назвала ініцыятыву Лукашэнкі неадпаведнай міжнародным стандартам. Пра гэта яна заявіла ў эфіры «Еўрарадыё».
«Ну тады і жанчын трэба ў войска прызываць, як у Ізраілі», — адзначыла Лідзія Ярмошына.
«Гэтая норма абмяжуе ўдзел у выбарах значнай колькасці грамадзян. Бо можна быць мужчынам, але ў войску не служыць па самых розных прычынах — і рэлігійных, і ў сувязі са станам здароўя. У мяне падобная ініцыятыва адабрэння не выклікае», — сказала кіраўнічка ЦВК
Лукашэнка: У новай Канстытуцыі трэба прапісаць, што прэзідэнтам можна стаць толькі пасля службы ў войску





