Заявы ўладаў Азербайджана пра здольнасць нанесці ўдар па атамнай электрастанцыі ў горадзе Мецамор сведчаць пра роспач Баку і яго «генацыдальных намерах». Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Арменіі, піша РБК.
«Дзеянні, якімі пагражае Міністэрства абароны Азербайджана, з'яўляюцца абуральным парушэннем міжнароднага гуманітарнага права ў цэлым і першага дадатковага пратаколу Жэнеўскай канвенцыі ў прыватнасці. Такія пагрозы з'яўляюцца наўпроставай праявай дзяржаўнага тэрарызму і выказваюць генацыдальныя намеры Азербайджана», — заявілі ў Ерэване.
На думку МЗС Арменіі, такія пагрозы паказваюць «ступень адчаю і крызіс свядомасці» кіраўніцтва Азербайджана, а таксама адсутнасць клёку.





