Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Белгазпрамбанк». Рашэнне прадугледжана сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка, апублікаваным у пятніцу на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рашэнні аб прызначэнні кіраўніка Мінэнерга прадстаўніком у Белгазпрамбанку прынята ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта ад 19 лютага 2008 года «Аб некаторых пытаннях уласніцкага нагляду», адзначаецца ў пастанове.

Пасля затрымання экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі і яшчэ каля 20 чалавек па абвінавачваннях ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры, дачы і атрыманні хабараў, Нацыянальны банк Беларусі ўвёў часовую адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам. Яе ўзначаліла экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Справа Белгазпрамбанка была распачатая пасля таго, як Віктар Бабарыка заявіў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?