Лідар рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевін Макарці заявіў, што ў бліжэйшы час прадставіць законапраект супраць «расейскіх хакераў», якіх ЗША, Вялікабрытанія і Канада абвінавацілі ў кібератаках з мэтай крадзяжу звестак аб распрацоўцы вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта кангрэсмен паведаміў у сябе ў Twitter.

Ён адзначыў, што не пакіне без адказу «зламысныя дзеянні Масквы».

16 ліпеня Нацыянальны цэнтр кібербяспекі Вялікабрытаніі (NCSC) паведаміў, што хакеры з групы APT29 паспрабавалі ўзламаць звесткі фармакалагічных кампаній і выкрасці звесткі аб распрацоўцы і тэставанні вакцыны ад COVID-19. У Лондане сцвярджалі, што хакеры «амаль сапраўды» кантралююцца расійскай выведкай. Пазней пра кібератакі заявілі спецслужбы ЗША і Канады. У Крамлі адмаўляюць датычнасьць да гэтых нападаў і звязваюць абвінавачванні са спробамі запляміць рэпутацыю расійскай вакцыны, якая рыхтуецца выйсці на рынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?