Лідзія Ярмошына заявіла, што скараціць склад выбарчых камісій на ўчастках для галасавання ў Германіі даручылі ўлады краіны. Відэазварот Ярмошынай апублікаваны 16 ліпеня на сайце ЦВК, піша tut.by.

— Хацела б звярнуць увагу на яшчэ адну недакладную інфармацыю пра тое, што Міністэрствам замежных спраў нібыта даюцца ўказанні аб скарачэнні колькасці сябраў участковых камісій за мяжой, і прыводзіцца прыклад Германіі. Адразу ж магу сказаць, што мною атрыманая асабістая інфармацыя ад пасла Рэспублікі Беларусі ў гэтай краіне, што дадзенае патрабаванне атрымана як раз ад нямецкіх уладаў, якія заклапочаныя эпідэміялагічнай абстаноўкай ва ўласнай краіне.

Паводле яе слоў, «менавіта яны вызначылі пасольству неабходнасць, мэтазгоднасць складаў выбарчых камісій».

Раней выключаныя з сябраў выбаркамаў у Германіі распавядалі, што камісіі скарацілі пасля патрабавання МЗС Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?