Лёс Беларусі павінен вызначацца выключна яе грамадзянамі. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння пры наведванні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, перадае БелТА.

«Мы — маладая суверэнная незалежная дзяржава. Атрымалі мы гэту незалежнасць без крыві. Магчыма, і без поту, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Тады ішла жорсткая барацьба за ўладу паміж Ельцыным і Гарбачовым у Крамлі. І многія з нас, уся краіна фактычна, назіралі, што ж будзе далей. Гэта значыць, мы ў той краіне нібыта і былі адным з асноўных звёнаў гэтай дзяржавы, але ўплываць на сітуацыю, тым больш, на прыняцце рашэнняў, у той час не маглі».

«І калі я гавару цяпер (гэта вельмі важна ў перадвыбарны перыяд), я заўсёды прашу людзей мець гэта на ўвазе. Наш лёс у нашых руках. І свае рашэнні наконт нашага лёсу павінны прымаць мы. Тут — у Беларусі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0