«У СБ цытуюць адказ прэс-сакратара Вярхоўнага суда, у якім паказваецца, што скарга ад Бабарыкі В. Д. не паступала, а падпісаная Знакам М. А. скарга не ўлічваецца, бо звярнуцца ў суд мае права толькі кандыдат.

Натарыяльная даверанасць, у якой адзначана ў тым ліку права звароту ў Вярхоўны суд і падпісанне ўсіх скаргаў, прадугледжаных Выбарчым кодэксам, на маё імя, мабыць, не прызнаецца Вярхоўным судом, — напісаў у фэйсбуку адвакат Віктара Бабарыкі Максім Знак.

«Чаргу ў КДБ ужо займаюць, заўтра будзе зробленая спроба падпісаць скаргу ў Віктара Бабарыкі (у мінулы раз спроба падпісаць аднастаронкавы дакумент адабрала больш за тыдзень).

Таксама дапоўненая скарга будзе заўтра ў любым выпадку пададзеная паўторна мной з абгрунтаваннем права на падачу па даверанасці», — адзначыў адвакат.

Вярхоўны Суд: Бабарыка і Цапкала не сталі аспрэчваць рашэнне ЦВК

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру