Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Белстат назваў медыянны заробак (г.зн. калі палова работнікаў атрымліваюць меней за гэту велічыню, а палова болей).

Яго агучваюць два разы на год. У маі ён склаў 893,8 рубля (368 даляраў па курсе за май). У лістападзе 2019 медыянны заробак складаў 848,5 рубля.

Таксама трэба ўлічыць, што гэта налічаныя заробкі. Гэта азначае, што з заробку не вылічаныя падаходны падатак (13%), унёсак работніка ў ФСАН (1%), звяртае ўвагу banki24.by

Заробак да 300 атрымлівалі 1,9% работнікаў, ад 300 да 400 рублёў — 4,2%, ад 400 да 500 — 8,4%, ад 500 да 600 рублёў —9,1%, ад 600 да 700 рублёў — 9,2%,

ад 700 да 800 — 9%, ад 800 да 900 — 8,6%, ад 900 да 1 000 рублёў — 8%, ад 1000 да 1500 — 24,8%, ад 1500 да 2000 — 9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0