Другасныя матэрыялы, якія жыхары збіраюць у спецыяльныя кантэйнеры ў дварах, з верасня ў Беларусі будуць вывозіць розныя смеццявозы, паведамляе Мінск-Навіны.

Гэта прапісана ў тэхнічным кодэксе «Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі», які ўступае ў сілу з 1 верасня 2020 года. Там сказана, што адходы паперы і кардону, шкла і пластыка не павінны змешвацца, калі іх загружаюць у смеццявозы, што зараз яшчэ можна назіраць.

Акрамя гэтага, у адпаведнасці з дакументам, узмацніцца і адказнасць саміх жыхароў. То-бок калі нядобрасумленны чалавек выкіне, напрыклад, шкло ў кантэйнер з пластыкам або паперай альбо наогул у бак з бытавымі адходамі, то яго могуць аштрафаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0