Міністэрства замежных спраў накіравала запрашэнні ў адрас міжнародных арганізацый, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі. Пра гэта заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Прадстаўнік МЗС, у прыватнасці, пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася, што БДІПЧ АБСЕ не плануе ажыццяўляць назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Ён адказаў на пытанне, ці запрашаў беларускі бок назіральнікаў.

«Так, сапраўды, рашэнне БДІПЧ стала для нас прыкрай нечаканасцю. Шчыра спадзяёмся, што яно будзе перагледжана. Бо сёння, дакладна ў дзень пасля рэгістрацыі кандыдатаў, у поўнай адпаведнасці з раней зробленымі публічнымі заявамі МЗС накіравала запрашэнні на выбары ў адрас Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэта нашы традыцыйныя партнёры па назіранні за выбарамі. Мы ні на крок не адступаем ад сваіх запэўненняў і абавязацельстваў, у тым ліку ў межах АБСЕ», — заявіў Анатоль Глаз.

Ён падкрэсліў, што Беларусь ніколі не праводзіла выбары без назірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0