Сучасную калекцыю хустак і шалікаў па матывах узораў слуцкіх паясоў прыдумалі каардынатаркі культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Ажыццявіць гэтую задуму дапамагла мастачка Ганна Калтовіч. 

Хустка «Золак». Па матывах слуцкіх паясоў

Хустка «Золак». Па матывах слуцкіх паясоў

Слуцкія паясы пачалі ткаць на мануфактурах у Слуцку па ўнікальнай тэхналогіі яшчэ ў XVIII стагоддзі. Адметнай рысай такіх паясоў быў раслінны арнамент. Ткачы выраблялі мудрагелістыя ўзоры валошак ці незабудак, перапляценні кветак дрэваў і сцябла з лісцем. Слуцкі пояс насілі толькі мужчыны, гэта быў элемент традыцыйнага параднага строю шляхты. 

Ідэя ўвасобіць слуцкі ўзор у сучасным адзенні з’явілася ў Алены і Ніны яшчэ ў 2015 годзе. Тады Святлане Алексіевіч уручалі Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і так супала, што ў гэты час у Алены з Нінай была запланавана паездка ў Швецыю разам з кіраўніцтвам Саюза беларускіх пісьменнікаў. І Шведская пісьменніцкая арганізацыя запрасіла прадстаўнікоў Беларусі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі. 

Хустка «Родны краявід». Створана па матывах дывана «Краявід з балюстрадай», які Язэп Драздовіч намаляваў у 1950-я гады. Дываны Драздовіча — гэта ўзорны прыклад арганічнага сінтэзу прафесійнага і народнага мастацтва. Пакуль музеі і адмыслоўцы не зацікаваліся творчасцю мастака — дываны ягонага аўтарства захоўвалі простыя сяляне, бо адчувалі ў іх нешта блізкае для сябе

Хустка «Родны краявід». Створана па матывах дывана «Краявід з балюстрадай», які Язэп Драздовіч намаляваў у 1950-я гады. Дываны Драздовіча — гэта ўзорны прыклад арганічнага сінтэзу прафесійнага і народнага мастацтва. Пакуль музеі і адмыслоўцы не зацікаваліся творчасцю мастака — дываны ягонага аўтарства захоўвалі простыя сяляне, бо адчувалі ў іх нешта блізкае для сябе

Замовіць хустку «Родны краявід»

Замовіць хустку «Родны краявід»

Пра магчымы ўдзел у імпрэзе беларускую дэлегацыю папярэдзілі яшчэ да паездкі, таму жанчыны сталі актыўна шукаць вопратку, якая б адпавядала ўрачыстасці. Традыцыйна ўсе дамы на цырымоніі апранутыя ў вечаровыя сукенкі да падлогі. Гэта само па сабе аказалася няпростай задачай для беларусак. 

Да таго ж Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі і, як адзначаюць Алена з Нінай, вельмі адданы сябра беларускай культуры, ускладніў ім задачу, прапанаваўшы надаць адзенню беларускіх гасцей нацыянальныя адметнасці. І калі пытанне вечаровай сукенкі вырашылася, то з задачай ад спадара Стэфана справіцца так і не ўдалося. 

«Заставаўся літаральна тыдзень да паездкі. Мы з Аленай аб’ездзілі практычна ўсе крамы, дзе прадавалася нешта нацыянальнае, каб знайсці хоць штосьці падобнае па крою да вечаровага строю. Нічога! Вось зусім нічога падобнага! Сукенка князёўны — калі ласка, народны строй — нават выбар быў. А асобныя «элементы» народнага: тыя ж вышыванкі, ці тканыя паясы, ці стужкі — ніяк не пасавалі да шаўковай сукенкі». 

Хустка «Слуцкі калейдаскоп». Слуцкі пояс — дарагі і вельмі адметны аксэсуар, які насілі нашы продкі. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс — сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экзэмпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце

Хустка «Слуцкі калейдаскоп». Слуцкі пояс — дарагі і вельмі адметны аксэсуар, які насілі нашы продкі. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс — сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экзэмпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце

Замовіць хустку «Слуцкі калейдаскоп»

Замовіць хустку «Слуцкі калейдаскоп»

Праз тыдзень пошукаў жанчынам стала відавочна: замову спадара Стэфана выканаць не ўдасца.

«Мы зразумелі, што няма ў Беларусі нейкага асучасненага элемента шляхетнай вопраткі, які можна было б спалучаць з сучаснымі рэчамі, асабліва не штодзённымі. 

Падчас сваіх пошукаў мы завіталі ў «Скарбніцу», дзе пабачылі, што яны робяць слуцкія паясы і вырабы паводле іх. Але гэта былі ці то паясы для мужчынскай вопраткі, ці то сувеніры. Яны вельмі прыгожыя, але нерэальна дарагія. І калі мы спрабавалі загортвацца ў іх, як у шаль, то прадавачка глядзела на нас, нібыта мы здзяйсняем нейкае святатацтва».

Замовіць шалік «Слуцкі калейдаскоп»

Замовіць шалік «Слуцкі калейдаскоп»

Замовіць шалік «Слуцкі калейдаскоп»

Замовіць шалік «Слуцкі калейдаскоп»

Але ідэя засталася. Потым яна яшчэ не раз падмацоўвалася, калі Алена з Нінай глядзелі рэпартажы з беларускіх модных паказаў. І калі вырашылі адкрыць краму з рэчамі з нацыянальнай сімволікай, каб дапамагаць дзейнасці кампаніі «Будзьма беларусамі!», узяліся і за ажыццяўленне ідэі са слуцкімі паясамі.

«І тут мы зноў сутыкнуліся з цяжкасцямі, — заўважае Алена. — Дызайнеры казалі, што ўзор не вельмі добра раскладаецца на элементы, становіцца невыразным. Але мы не здаваліся. І першым вырабам была маечка з узорам паводле Слуцкага пояса, дызайнерам якой стаў Анатоль Лазар. Можа, яна і не мела шалёнага поспеху, але і не засталася незаўважанай».

Хустка «Слуцкае золата»

Хустка «Слуцкае золата»

Замовіць хустку «Слуцкае золата»

Замовіць хустку «Слуцкае золата»

Слуцкія паясы ўсё яшчэ не давалі спаць Алене з Нінай. Яны думалі, у якіх вырабах узоры раскрыюцца лепш. Так прыйшла думка пра шалікі і хусткі. Але паўстала іншая праблема: знайсці вытворцаў, якія пагодзяцца на выпуск невялікай партыі рэчаў. 

«У Беларусі шмат дзяржаўных прадпрыемстваў, але такое адчуванне, што ім грошы непатрэбныя. Калі ты не замаўляеш вагон прадукцыі, з табой проста не размаўляюць. Але пры вялікіх аб'ёмах закупак трэба мець склады, буйную сетку рэалізацыі. Ніхто не хоча працаваць з малым бізнэсам. Мы сталі шукаць невялікіх вытворцаў ці тых, хто гатовы займацца дробнымі партыямі. 

Такія ёсць ва Украіне і Польшчы, яны нават гатовыя дасылаць узоры сваіх тканін — калі ласка, толькі замаўляйце. Ім не трэба ўзгадняць узоры з галоўнымі тэхнолагамі. Гэта ўсё было для нас прывабна, але пры пастаўках з-за мяжы ўзнікала пытанне сертыфікацыі, атрымання розных папер, дазволаў, мытаў. Пры невялікіх партыях гэта нявыгадна. Урэшце мы знайшлі фірму ў Беларусі, якая пагадзілася зрабіць невялікую партыю».

Замовіць шалік «Слуцкае золата»

Замовіць шалік «Слуцкае золата»

Знайшлася тут і дызайнерка: Ганна Калтовіч па-мастацку ўвасобіла слуцкія ўзоры ў хустках.

«Каб максімальна дакладна адмаляваць слуцкія ўзоры, я шукала іх элементы ў кнігах, — расказала нам Ганна. — Калі на старонцы выява была дрэннай якасці, я шукала адпаведную ёй у інтэрнэце. І наадварот. Таму элементы на нашых шаліках і хустках супадаюць з арыгінальнымі максімальна дакладна. У тым ліку і ў колерах».

Ганна распавядае, што адмалёўка аднаго шаліка займала ў дзяўчыны каля чатырох дзён. Адмалёўка хусткі — каля двух. Шмат часу займала праца з друкам. 

«Калі нашы хусткі-шалікі паводле слуцкіх паясоў і карцін Язэпа Драздовіча спадабаюцца пакупнікам, мы будзем і далей вырабляць падобныя рэчы, — кажа Ніна Шыдлоўская. — Мы хочам, каб як мага шырэйшае кола людзей празнала пра існаванне гэтых скарбаў нашай культуры. Дарэчы, мы зрабілі эксклюзіўную партыю сарафанаў і летніх спаднічак якраз па матывах слуцкіх паясоў».

Алена з Нінай адзначаюць, што ў сучаснасць такая вопратка ўпісваецца лёгка: канцэпцыю калісьці падказала госця са Швецыі. Яна распавяла, як шведы змаглі зрабіць сучаснымі традыцыйныя рэчы. Уся справа ў абавязковым спалучэнні трох складнікаў: сувязяў з традыцыямі, сучаснага дызайну і якаснага матэрыялу. 

Хустка «Золак»

Хустка «Золак»

Замовіць хустку «Золак»

Замовіць хустку «Золак»

«Тая ж IKEA таму прыклад: ты бярэш сучасную рэч і раптоўна разумееш, што нешта падобнае ты бачыў у сваёй бабулі. Скандынаўскі дызайн — ён увесь традыцыйны і ў той жа час сучасны і якасны». 

Алена і Ніна звяртаюць увагу, што калі яны пачыналі кампанію «Будзьма!», то стварылі па тым жа прынцыпе лагатып, які застаецца і па сёння. Гэта своеасаблівае ўвасабленне матываў традыцыйнай вышыўкі праз сучасныя пікселі. 

«Тады, ужо амаль 12 гадоў таму, мы паспрабавалі прадставіць свой візуальны нацыянальна арыентаваны прадукт, які б не дзяліў людзей па палітычных поглядах, а наадварот — аб’ядноўваў у сваёй любові да беларускага, — згадвае Ніна. — У нас гэта атрымалася. Пазней з'явіліся многія іншыя брэнды, якія гэтаксама пераасэнсоўвалі традыцыі. І мы гэтаму вельмі радыя. Бо заўжды казалі, што наша культура і гісторыя — бясконцая скарбніца для натхнення, для стварэння брэндынгу кампаній і нэймінгу прадуктаў».

Замовіць шалік «Золак»

Замовіць шалік «Золак»

Хусткі і шалікі жанчыны абралі не проста так. Алена адзначае, што мода на такія аксэсуары была і будзе заўжды.

«Хустка — гэта тое, што можа аздобіць любую сукенку, дадаць ёй патрэбны акцэнт. Не абавязкова мець шмат сукенак у гардэробе — дастаткова мяняць аксэсуары, і кожны раз вобраз будзе іншым». 

Многія рэчы застаюцца ў трэндзе стагоддзямі. А пра некаторыя варта нагадаць — тады яны атрымаюць новае дыханне. 

«Мы вельмі спадзяёмся, што не толькі вышыванка, але і слуцкія паясы, і іншыя скарбы нашай культуры пойдуць у шырокі ўжытак, будуць крыніцай ідэй і для бізнэсу, і для грамадскіх арганізацый», — падсумоўваюць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Глядзець усе хусткі і шалікі па матывах слуцкіх паясоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?