Апошнія тры тыдні са стужак дзяржаўных сайтаў і навін на тэлебачанні нечакана знікла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Чытайце: Няміласць? Галоўныя дзяржаўныя СМІ перасталі згадваць Ярмошыну
Лідзія Ярмошына, фота Сяргея Гудзіліна
Раней яна заўсёды шмат каментавала актуальныя падзеі, а ў час электаральных кампаній — тым болей.
Што ж здарылася? «НН» пацікавілася наконт гэтага ў самой Ярмошынай. «Уласна кажучы, такая стратэгія нашай кампаніі», — сказала кіраўніца ЦВК.
«Практычна штотыднёва я запісваю відэазвароты на сайце ЦВК — гэтага дастаткова», — працягнула яна.