Штаб Віктара Бабарыкі ў відэазвароце пракаментаваў масавае непрызнанне подпісаў, сабраных за патэнцыйнага кандыдата. У штабе лічаць, што такім чынам улада паказала непавагу да тых, хто пакідаў і збіраў подпісы.

«Калі вы захочаце даведацца пра каштоўнасць вашага меркавання ў вачах улады — адкрыйце навіны. У іх вы прачытаеце, што подпісы за кандыдатаў, якія вы збіралі і ставілі, дзясяткамі тысяч прызналі несапраўднымі», — заявілі ў штабе.

«За той час, што мы дзейнічаем у межах закона і чакаем 14 ліпеня, улады ў агоніі здзяйсняюць усё больш фатальных памылак, не разумеючы, што ані нас, ані нашых намераў менш не стане. Сістэма стала такой слабай, што яна больш не мае магчымасці захоўваць твар. Гэты драндулет вертыкалі бразгоча і трасецца, развальваючыся на хаду. Крадзеж подпісаў і нашых галасоў кажа не пра сілу сістэмы, а пра яе слабасць. Цяперашняе кіраўніцтва больш не можа захоўваць уладу хоць бы знешне легітымнымі спосабамі, таму выкарыстоўваюцца марадзёрства і непрыхаванае хамства. Гэта прыкмета не сілы сістэмы, а яе слабасці і страху застацца без улады. Бо гэтым разам дзеянні беларусаў і наяўнасць адчувальных супернікаў патроілі гэты страх. Калі вам страшна — падумайце, як страшна ім», — сказала падчас відэазвароту член штаба Марыя Калеснікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0