ЦВК апублікавала канчатковыя звесткі аб правераных подпісах, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Лічбы не сышліся ў траіх прэтэндэнтаў: Канапацкай, Чэрачня і Дзмітрыева. Мяркуючы па звестках ЦВК, пасля праверкі ў траіх прэтэндэнтаў аказалася подпісаў больш, чым яны здалі ў камісіі. Tut.by папрасіў ЦВК растлумачыць, як такое магло здарыцца.

У ЦВК кажуць, што такога быць не можа і што гэта значыць, што прэтэндэнты ў прэзідэнты здалі больш подпісаў, чым назвалі журналістам.

— Да тых лічбаў, якія называлі журналістам Канапацкая, Чэрачань і Дзмітрыеў, Цэнтральная камісія не мае дачынення. Гэта казалі прэтэндэнты на этапе збору подпісаў, цалкам магчыма, што яны подпісы яшчэ здавалі дадаткова. Тыя лічбы, якія пазначаны на сайце ЦВК, атрыманы пасля праверкі. Тое, што заяўлялі прэтэндэнты — тут трэба глядзець дату, калі яны гэта казалі, — сказаў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы ЦВК Іван Тоўкач.

— Ганна Канапацкая ўчора, аддаючы дакументы ў ЦВК, сказала Tut.by, што здала 110 тысяч подпісаў.

— Ну, тут трэба пытацца ў Ганны Анатольеўны, — адзначыў Тоўкач.

Колькі насамрэч прэтэндэнты здалі ў камісіі подпісаў, у ЦВК будуць ведаць пасля атрымання пратаколаў з тэрытарыяльных камісій — на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?