За Ганну Канапацкую ў Мінску падпісаліся 126 262 чалавекі. Такую лічбу прыводзіць Цэнтрвыбаркам. Пры гэтым мінчукі не заўважылі ні пікетаў кандыдаткі, ні паходу яе зборшчыкаў па кватэрах. А сама яна меркавала, што ва ўсёй Беларусі ў яе падтрымку пададзена каля 110 тысяч подпісаў.
Для параўнання, яе суперніку Віктару Бабарыку пакінулі ў Мінску 63 721 голас. І гэта з улікам таго, што ў самых буйных раёнах, Фрунзенскім і Маскоўскім, яго подпісы ўвогуле не ўлічылі.
Чытайце таксама: Канапацкая адносіла каля 110 тысяч подпісаў, а ёй залічылі 146 тысяч. Тое самае ў Чэрачня
Каардынатар Канапацкай: Сабрана не больш за 10 тысяч подпісаў
На трох папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах альтэрнатыўныя кандыдаты збіралі ў сталіцы не больш за 60 тысяч подпісаў:
- Саннікаў-2010 — 59 806
- Мілінкевіч-2006 — 55 191
- Казулін-2006 — 54 715
- Някляеў-2010 — 44 987
А вось такія лічбы дэкларуюць у Мінску кандыдаты ад «Гавары праўду»:
- Караткевіч-2015 — 54 265
- Дзмітрыеў-2020 — 52 358