Шасцёра прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта працягваюць удзел у выбарчай гонцы. Звесткі пра колькасць подпісаў, прызнаных праўдзівымі, абвесціў ЦВК.

  1. Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы
  2. Віктар Бабарыка — 165 744
  3. Ганна Канапацкая — 146 588
  4. Сяргей Чэрачань — 143 109
  5. Андрэй Дзмітрыеў — 106 841
  6. Святлана Ціханоўская — 104 757

Віктару Бабарыку, які лідзіраваў па ўсіх інтэрнэт-апытанках, пакінулі 165 тысяч подпісаў з 365 тысяч пададзеных. Затое Ганне Канапацкай запісалі больш за 145 тысяч. Хоць яна казала, што падавала «больш за 110 тысяч».

Гэтых прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0