ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах.

  • Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы
  • Віктар Бабарыка — 165 744
  • Ганна Канапацкая — 146 588
  • Сяргей Чэрачань — 143 109
  • Андрэй Дзмітрыеў — 106 841
  • Святлана Ціханоўская — 104 757
  • Валерый Цапкала — 75 249

Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі дакладна выбывае экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі.

Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.

Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.

Аднак ужо цяпер звяртае ўвагу, што ў Бабарыкі прызналі менш за палову з сабраных ім подпісаў. У той жа час ЦВК абвесціў пра большую колькасць подпісаў у Канапацкай і Чэрачня, чым называлі яны самі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0