Жыхар дома на вуліцы Грыбаедава ў Мінску выкінуўся з агульнага балкона на 24 паверсе, перад гэтым выкінуўшы сваю малую дачку і свайго сабаку.

Пра гэта першым паведаміў у твітары блогер Дзяніс Блішч.

Карэспандэнт «НН» паведамляе, што каля дома па адрасе Грыбаедава, 1 стаяць тры машыны ратавальнікаў і адзін аўтамабіль рэанімацыі. Жонку вывелі з дома, пасадзілі ў хуткую дапамогу. Яна ў адчаі.

Кажуць, незадоўга да здарэння пачуўся страшэнны жаночы крык: «Што ты робіш?» Потым пачуўся воплеск. Ля пад’езда ляжаў маленькі сабачка, дзяўчынка, на прыступках — цела мужчыны. Цяпер усё накрыта. Суседзі расказваюць, што маладая сям’я жыла на 5 паверсе.

Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале пацвердзіў, што каля жылога дома (указваецца адрас па вуліцы Рэпіна — «НН») знойдзеныя целы мужчыны і дзіцяці з прыкметамі падзення з вышыні. На месца здарэння прыехаў кіраўнік СК па Мінску Сяргей Паско.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?