25 чэрвеня ў Жыткавічах 61-гадовага мужчыну асудзілі за жорсткае абыходжанне з жывёлай, распавялі ў Вярхоўным судзе.

20 красавіка мужчына ў двары дома на вул. Сонечная ў аграгарадку Дуброва, «дзейнічаючы з нізкіх памкненняў (помсты), ігнаруючы прынцыпы агульначалавечай маралі і гуманнага абыходжання з жывёламі, праяўляючы неапраўданую агрэсію і жорсткасць», засек сякерай чужога сабаку.

Ён прызнаны вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое пацягнула яе калецтва, здзейсненае з іншых нізінных падахвочванняў. Яму прызначаны штраф у 40 базавых велічынь — 1080 рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0