Здарэнне адбылося а 4-й раніцы 27 чэрвеня, паведамляе прэс-служба ДАІ.
ДАІ
25-гадовы кіроўца «Пежо» ехаў па МКАД з боку в. Зацань у напрамку пр. Пераможцаў, пабачыў на праезнай частцы казулю.
У выніку экстраннага тармажэння аўто ўвайшло ў некіравальны занос і ўрэзалася ў металічную агароджу.
Пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.