На пероне станцыі «Плошча Перамогі» выяўленая нічыйная сумка. На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі. Станцыя часова закрыта, цягнікі ідуць без прыпынку. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, пішуць «Мінск-Навіны».
«Еду ў метро. Цягнік праехаў станцыю «Плошча Перамогі» без прыпынку. Пра што і паведамілі. На самой станцыі была міліцыя і нейкія дзіўныя людзі ў скафандрах», — распавяла адна з пасажырак.





