Амерыканскі мульсерыял «Сімпсаны» больш не будзе выкарыстоўваць белых акцёраў для агучвання персанажаў іншай расавай прыналежнасці, заявілі яго стваральнікі, піша Бі-бі-сі
Яны неаднаразова падвяргаліся крытыцы за тое, што белы акцёр Хэнк Азарыя агучваў другарадны персанаж на імя Апу — амерыканскага індыйца, які валодае мінімаркетам.
«У далейшым у [серыяле] «Сімпсаны» белыя акцёры не будуць агучваць нябелых персанажаў», — гаворыцца ў заяве.
З канца мая ва ўсім свеце праходзяць акцыі пратэсту пад лозунгам Black Lives Matter у сувязі з трагічнай гібеллю афраамерыканца Джорджа Флойда ад рук паліцэйскіх.
Між тым сам Хэнк Азарыя, які ў серыяле агучвае цэлы шэраг персанажаў, яшчэ ў студзені 2020 года заявіў, што перастане агучваць Апу.
«Мы прыйшлі да гэтага рашэння разам… Усе мы з ім згодныя. Усе мы верым, што так будзе лепш, « - казаў ён тады.
Стваральнікаў мультсерыяла, у прыватнасці, крытыкавалі за тое, як яны паказвалі Апу і яго ярка выражаны індыйскі акцэнт.
Азарыя тады заявіў, што «ў асабістым і прафесійным плане яму вельмі крыўдна, што хтосьці з-за Апу адчуў сябе ізгоем».
Індустрыя шоу-бізнэсу ў апошні час трапіла пад агонь крытыкі за тое, што прадстаўнікі этнічных меншасцяў у недастатковай меры прадстаўлены на экране.





