Сотні беларусаў Варшавы выйшлі на Марш салідарнасці і пратэсту супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Вось жывы стрым:

Фота Алесі Чонг.

Фота Алесі Чонг.

Шэсце распачалося а 12:00 ад помніка Тадэвуша Касцюшкі, потым скіруецца на вуліцу Маршалкоўскую, дзе ўдзельнікі стануць у жывы ланцуг, піша Белсат.

Удзельнікаў акцыі заклікаюць прыносіць самаробныя плакаты, нацыянальную сімволіку.

На мітынгу ў Варшаве выступіла спецдакладчыца ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед і палітычны ціск на грамадзянскую супольнасць.

«Пасля трагедыі ў 2010 годзе мы бачым, што ўлады вяртаюцца да рэпрэсіяў яшчэ да выбараў. Мы заклікалі спыніць пераслед і забяспечыць свабодныя выбары, але нас не паслухалі», — сказала Анаіс Марэн.

Многія прыйшлі з самаробнымі плакатамі «Нас 97%» і «Псіхо3%». Некаторыя прыйшлі з партрэтамі Віктара Бабарыкі і сімволікай яго кампаніі, з партрэтамі іншых палітвязняў. 

Людзі спявалі песню «Разбуры турмы муры».

Адначасова шматлюдныя, з удзелам соцень людзей, акцыі салідарнасці прайшлі ў Празе і на Кіпры — дзе ніколі раней беларуская дыяспара не праводзіла масавых акцый.

Вось відэа з Кіпра:

Усюды людзі прыйшлі з Пагонямі і нацыянальнымі сцягамі.

Яны гавораць па-руску і па-беларуску, але аднолькава скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Уході».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна