Медыя-Палессе
17 чэрвеня з акна Пінскай цэнтральнай бальніцы выскачыла 49-гадовая пінчанка. Яна паступіла на лячэнне 16 чэрвеня з дыягназам «пазабальнічная пнеўманія». Ад траўмаў жанчына памерла.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк пракаментаваў Медыя-Палессю:
— Уначы 17 чэрвеня з 10-га паверха Пінскай Цэнтральнай бальніцы выпала 49-гадовая жанчына. У выніку падзення жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы здарэння.





