Днём 24 чэрвеня ў Мінску нарад Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы МУС затрымаў 26-гадовага жыхара Архангельскай вобласці па падазрэнні ў хуліганстве. Малады чалавек пашкодзіў чужы аўтамабіль, прычыніўшы шкоду яго ўладальніку ў памеры звыш 75 тысяч рублёў. Завялі крымінальную справу за хуліганства.
Перад дэбошам хлопец выпіваў і гуляў па праспекце Незалежнасці. На паркоўцы гандлёвага цэнтра ён звярнуў увагу на Lamborghini Aventador і памачыўся на яго. Затым у руках госця сталіцы апынуўся смеццевы бак, якім ён разбіў шкло. Вынікам хуліганства стала выкураная ў салоне цыгарэта і недакурак, патушаны аб сядзенне.
Міліцэйскі нарад затрымаў падазраванага на месцы злачынства. Ён не адмаўляў сваёй датычнасці да пагрому і растлумачыў, што такім чынам выказаў пратэст сацыяльнай няроўнасці.
Цяпер расіянін знаходзіцца ў ізалятары.





