Штаб Віктара Бабарыкі выступіў са зваротам наконт фарміравання выбарчых камісій.

«Ад ініцыятывы #сумленныя людзі заяву падалі больш за 2000 чалавек. Дзіўным чынам практычна ўсім гэтым людзям адмовілі — адмовілі неабгрунтавана і цынічна, ператварыўшы ў фарс працэдуру вылучэння і галасавання і пакінуўшы без увагі сабраныя дзясяткі тысяч подпісаў выбаршчыкаў з участкаў. Пры гэтым аказалася ўсё роўна, хто быў заяўнікам — кіраўнік прадпрыемства, унікальны спецыяліст, вядомы музыкант або студэнт Гарвардскага універсітэта», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што памер складу камісій быў паніжаны да такога, каб туды трапілі толькі тыя людзі, якія павінны там быць.

У штабе лічаць, што можна казаць пра сапраўдную змову, таму што гэта «відавочна кожнаму, хто бачыў стрымы».

Штаб звяртаецца да ўсіх, хто нясе адказнасць за тое, што адбываецца.

«Зразумейце, 2020 год — асаблівы. Сітуацыя змянілася. Нельга парушаць выбарчыя правы грамадзян, таму што толькі сумленныя выбары з'яўляюцца аптымальным і мірным спосабам ліквідацыі бягучага напружання. Мы заклікаем і просім усіх — хай выбары будуць сумленнымі. Беларусы гэта заслужылі», — кажа штаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0