Фота Вольгі Шукайлы

Фота Вольгі Шукайлы

Былы віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка ўзначаліў прадстаўніцтва «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску. Інфармацыя пра гэта размешчана ў карпаратыўным выданні беларускага аператара нафтаправода «Дружба», звяртае ўвагу Tut.by. 

Ляшэнка прыступіў да выканання новых абавязкаў з 14 мая.

3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў Ігара Ляшэнку ад пасады віцэ-прэм'ера «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Яму на змену прыйшоў Юрый Назараў, які раней узначальваў канцэрн «Беллеспаперапрам».

Ляшэнка стаў віцэ-прэм'ерам 18 жніўня 2018 года і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Да гэтага ён 4 гады ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім». З 2006 па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода. Потым стаў першым намеснікам старшыні «Белнафтахіма».

«Гомельтранснафта Дружба» — беларускі аператар магістральнага нафтаправода «Дружба». У 2020-2023 гадах дзяржкампанія мае намер пабудаваць новы нафтаправод Гомель — Горкі і наладзіць пастаўкі нафты з альтэрнатыўных крыніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0