У сакавіку 2020 года па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі былому кіраўніку Кыргызстана Курманбеку Бакіеву выдзелілі ўчастак у 45 сотак каля рэзідэнцыі прэзідэнта на Мінскім моры, вынікае са звестак Адзінага дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі. Чытайце, што гэта за зямля і для чаго яна прызначана.

Курманбек Бакіеў, яго сваякі і сябры блізкага кола беглі з Кыргызстана пасля красавіцкай рэвалюцыі 2010 года. Тады ў цэнтры Бішкека адбыліся сутыкненні паміж уладай і апазіцыяй, падчас якіх больш за 80 чалавек былі забітыя, больш за 300 пацярпелі. У выніку гэтых падзей у Кыргызстане змянілася ўлада, а Бакіеў пасяліўся ў Беларусі і атрымаў грамадзянства. У 2015 годзе ў мікрараёне Ржавец ён пабудаваў дом, які ў 2019-м падарыў дачцэ.

А 17 сакавіка 2020 года Курманбеку Бакіеву ў пажыццёвае спадчыннае валоданне пакінулі зямельны ўчастак у 45 сотак на Мінскім моры — недалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта «Заслаўе-2». Мэтавае прызначэнне — для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Вось яго прыкладныя межы:

Участак прадастаўлены на падставе рашэння Мінаблвыканкама з грыфам «Для службовага карыстання». Яно было прынята ў адпаведнасці з рашэннем прэзідэнта Беларусі (рэзалюцыя ад снежня 2019 года).

Курманбеку Бакіеву цяпер 70 гадоў. У Кыргызстане экс-прэзідэнт завочна прысуджаны да 30 гадоў пазбаўлення волі. Улады гэтай краіны дамагаюцца ад Беларусі выдачы Бакіева, яго сваякоў і паплечнікаў на працягу апошніх гадоў. Але беларускі бок неаднаразова адмаўляў у іх выдачы пад падставай пагрозы палітычнага пераследу на радзіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?