Пласт бруку знайшлі будаўнікі напярэдадні ў пачатку вуліцы Маскоўскай у Мінску, калі разбіралі асфальтабетоннае пакрыццё. Карэспандэнтка агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася ў дырэктара ДП «Гардарбуд» Аляксандра Ярошыка, што адбылося з гістарычным пакрыццём.

— Фрагмент бруку плошчай 1080 кв. м выявілі пад асфальтавым пакрыццём на скрыжаванні з вуліцай Талстога. Яго прыбралі пры дапамозе экскаватара. Гэта гранітны камень, і такая тэхніка не наносіць яму ніякай шкоды. У поўным аб'ёме брук ў найбліжэйшыя дні будзе перавезены ў «Мінскую спадчыну» для далейшага выкарыстання ў гістарычным цэнтры Мінска, — патлумачыў Ярошык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0