Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС высветлілі асобы двух мясцовых жыхароў, якія аказалі супраціў байцам АМАПа 19 чэрвеня падчас «ланцуга салідарнасці» ў Маладзечне. Мужчын прызналі падазраванымі па крымінальнай справе, заведзенай следчымі па факце супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў, звязанага з гвалтам, паведамляе МУС.

Аднаму з затрыманых 24 гады. Другому нядаўна споўніўся 31 год.

«Устаноўлена, што ўвечары 19 чэрвеня падазраваныя напалі на супрацоўнікаў АМАПа, калі тыя ахоўвалі грамадскі парадак у Маладзечне і затрымлівалі 25-гадовага жыхара райцэнтра за адміністрацыйныя правапарушэнні (той зладзіў правакацыю падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і не падпарадкаваўся законнаму патрабаванню міліцыянера спыніць супрацьпраўныя дзеянні). Маладыя людзі схапілі амапаўцаў за шыю і павалілі на зямлю. Пры гэтым адзін з іх паспрабаваў ударыць супрацоўніка нагой», — паведамляе МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0