Гарачае перадвыбарчае лета 2020 года прыцягнула на сайты незалежных медыя новую аўдыторыю. У выніку статыстычныя паказчыкі зашкальваюць.

Паводле дадзеных «Яндэкс.Метрык», у панядзелак, 22 чэрвеня, чытачы «Нашай Нівы» адкрылі 1,11 мільёна старонак. Гэта рэкордны паказчык у гісторыі сайта.

Зрэшты, казаць пра анамалію не выпадае, і ў папярэднія дні фіксавалася 850-950 тысяч старонак.

Колькасць унікальных наведнікаў таксама б'е рэкорды — у панядзелак было больш за 350 тысяч чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?