У адным з жылых дамоў у Маскве 64-гадовы пенсіянер вырашыў упрыгожыць свой пад'езд партрэтам Сталіна. Мужчына ўзяў драбіны, малаток і накіраваўся майстраваць на лесвічную клетку. Калі ён ужо амаль закончыў справу і стаў вешаць партрэт на цвік, то выпадкова спатыкнуўся, страціў раўнавагу і плазам упаў з драбін уніз. Мужчына атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы і быў шпіталізаваны, паведамляе kp.ru.

Мужчыну даставілі ў рэанімацыю з сур'ёзнымі траўмамі галавы. Дактары некалькі тыдняў змагаліся за жыццё мужчыны, аднак выратаваць яго так і не ўдалося.

Перад смерцю мужчына паспеў расказаць сваёй сястры абставіны, пры якіх ён атрымаў такія цяжкія траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0