Беларускі баксёр Кірыл Рэліх выказаў Tribuna.com сваё меркаванне пра палітычную сітуацыю ў краіне.
«Калі шчыра, я нічога не ведаю пра кандыдатаў. Але ў сувязі з тым, што праходзяць ператрусы і затрыманні, значыць, ёсць людзі, за якіх будуць галасаваць. Асабіста я буду знаёміцца з прэтэндэнтамі, калі прыйдзе час галасаваць.
Адзінае, што мяне вельмі напружвае, гэта тое, што адбываецца на вуліцах краіны. Затрыманні, збіццё — гэта проста ганьба. Мне сорамна за такія дзеянні ўладаў!» — заявіў Рэліх.





