32-гадовы баскетбаліст зборнай Беларусі і піцерскага «Спартака» Мікіта Мешчаракоў адрэагаваў у інстаграме на палітычную сітуацыю ў краіне.

Мікіта Мешчаракоў, фота БелТА.

Мікіта Мешчаракоў, фота БелТА.

«Гульня без правілаў… Кандыдатаў саджаюць за краты, людзям затыкаюць рот. Гэта не Беларусь будучыні. Аляксандр Рыгоравіч — вы не мой прэзідэнт», — напісаў Мешчаракоў, праілюстраваўшы допіс здымкам арыштаванага Віктара Бабарыкі. Яго пост за некалькі гадзін сабраў амаль 800 лайкаў.

Мікіта Мешчаракоў — малодшы брат Ягора Мешчаракова, які пяць разоў прызнаваўся найлепшым баскетбалістам Беларусі (1998, 2000, 2001, 2008 і 2009).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?