Учора сеціва абляцелі кадры штурханіны ў Маладзечне, дзе гараджане паспрабавалі спыніць спробы неабгрунтаваных затрыманняў мінакоў АМАПам.

Чытайце: У Маладзечне людзі вырвалі ў міліцыі затрыманага дэманстранта ВІДЭА

Гэты момант з розных ракурсаў зняты на відэа. І на адным з відэа відаць, што ў нейкі момант у руках аднаго з амапаўцаў аказваецца пісталет. 

У сацсетках вяліся спрэчкі, ці ставіў міліцыянер пад пагрозу жыццё людзей? І што ж усё ж у руках: баявы пісталет, газавы, траўматычны? 

«Наша Ніва» скіравала гэтае пытанне ў прэс-службу МУС. Мы таксама папрасілі патлумачыць, чаму супрацоўнік дастаў зброю. 

«Гэта баявы пісталет, — адказала афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. — Але зброю не выкарыстоўвалі і не збіраліся. Было так: падчас затрымання і валтузні кабура расшпілілася, пісталет выслізнуў з яе, амапавец яго падхапіў і адразу вярнуў назад». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0