Амерыканская кампанія Dreyer's, якая з'яўляецца даччынай кампаніяй швейцарскай Nestle, адмовілася ад назвы «эскімо» з-за дыскрымінацыі эскімосаў, піша The Wall Street Journal.
У кампаніі лічаць гэты тэрмін уніжальным.
Дэсерт Eskimo Pie з'яўляецца марожаным у шакаладнай глазуры.
У лагатыпе і рэкламе прадукту выкарыстоўваецца вобраз хлопчыка-эскімоса ў традыцыйнай футравай вопратцы.